Прычынай парушэнняў стала адсутнасць на працягу многіх гадоў заснаванага на заканадаўстве сістэмнага падыходу да фарміравання спецыяльнага фонду жылля, яго ўліку і размеркавання.

Манеўраны фонд ствараецца для часовага пражывання людзей на перыяд капітальнага рамонту іх дамоў, а таксама наймальнікаў тых дамоў, якія падлягаюць зносу.

Падчас праверак высвятлілася, што выканкамы незаконна выдавалі гэтыя кватэры супрацоўнікам жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый. Сярод якіх былі і тыя, хто не меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Часам гэта рабілася для таго, каб замацаваць кадры на прадпрыемствах сістэмы ЖКГ, альбо тады, калі дзяржаўныя органы хадайнічалі, каб іх супрацоўнікам далі жыллё.

Пракуроры выявілі, што каля 50% ад агульнай колькасці манеўранага фонду жылля доўгі час пуставала, а некаторыя памяшканні былі ў незадавальняючым стане.

Пасля ўмяшальніцтва Генпракуратуры выканкамы пачалі наводзіць парадак. На 9 лістапада 2012 года толькі ў сталіцы 100 кватэраў, якія пуставалі, перавялі ў катэгорыю арэнднага жылля.

Службовыя асобы даволі часта не па прызначэнні выкарыстоўвалі месцы агульнага карыстання (прахадныя пад’езды, электрашчытавыя і г.д.) у шматкватэрных дамах і прымалі незаконныя рашэнні аб змене аб’ектаў капітальнага будаўніцтва, стварэнні жылых і нежылых памяшканняў. Іх выкарыстоўвалі для здачы ў арэнду прадпрымальнікам з парушэннем санітарных нормаў і нарматыўных актаў сістэмы супрацьпажарнага нарміравання.

У ходзе праведзеных праверак органамі пракуратуры ўнесена 50 актаў пракурорскага нагляду, з іх 46 прадстаўленняў, 4 прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў закона.

Поделиться ссылкой: