Нагадаем, што ў Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім відаць, як жанчына-кантралёр спрабуе затрымаць маладую маці з дзецьмі, якія не аплацілі праезд. Дзеянне адбываецца ў Наваполацку. За сям’ю заступаецца адзін з пасажыраў і пачынае за валасы цягаць жанчыну-кантралёра.

“Злачынца знойдзены і арыштаваны, – паведамляе eururadio.fm са спасылкай на супрацоўнікаў наваполацкай міліцыі. – На яго пачалі крымінальную справу паводле артыкула 366. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па замацаванні, устаноўленыя відавочцы, яны апытваюцца. Збіраецца доказная база, каб справа была накіраваная ў суд”.

Справу ўжо перадалі ў Следчы камітэт па Наваполацку. Хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў абсалютна цвярозы, кажуць у міліцыі. Ён патлумачыў свой учынак тым, што заступіўся за дзяцей.

Цяпер яму пагражае штраф, альбо папраўчыя працы, ці арышт да 6 месяцаў. Магчымыя таксама абмежаванне ці пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Поделиться ссылкой: