Першая аварыя з удзелам грамадскага транспарту адбылася раніцай у час пік, калі ў тралейбусах і аўтобусах назіраецца самая вялікая колькасць пасажыраў. Па статыстыцы менавіта такія аварыі лічацца найбольш небяспечнымі. Калі аўтобус № 26 паварочваў з вуліцы Куйбышава на Кісялёва, у яго ўрэзаўся аўтамабіль Citroen. У выніку ДТЗ у аўтамабіля цалкам была разбіта пярэдняя частка, а аўтобус МАЗ пацярпеў не так істотна – дзверы былі моцна ўвагнутыя ў салон. Сярод пасажыраў пацярпелых няма.

Значна больш цяжкія наступствы мела ДТЗ на перакрыжаванні вуліц Вакзальнай і Талстога, дзе сутыкнуліся тралейбус № 43 і аўтамабіль BMW. У тралейбусе траўмы атрымала пасажырка, у салоне аўтамабіля – кіроўца. Пасля сутыкнення з аўтамабіля пайшоў дым, уся яго пярэдняя частка была моцна пашкоджана. У тралейбуса прабітыя заднія дзверы.

На месцы аварыі працавалі медыкі хуткай дапамогі.

Поделиться ссылкой: