Чыноўнікі супакойваюць: спяшацца за пасведчаннем трэба толькі тым, хто хоча абмяняць яго на новае. Гэтым людзям трэба паспець да 31 снежня. Тым жа, хто будзе атрымліваць пасведчанне ўпершыню, можна пачакаць. Тым больш што зараз у раённых адміністрацыях Гомеля яблыку няма дзе ўпасці — у чаргу да “аднаго вакна” становяцца ўсе. З-за такога ажыятажу якасць працы толькі падае.

Напрыклад, у Савецкім раёне Гомеля толькі тры чалавекі заняты на падобнай рабоце і вымушаны прымаць дакументы без перапынкаў на працягу ўсяго працоўнага дня.

Поделиться ссылкой: