Нагадаем, што вельмі многія лічаць слова “бульбаш” у адносінах да беларусаў абразлівым. І ўжо проста немагчыма ўявіць, каб ва Украіне з’явлася рэстарацыя “Хахол-хол”, у Польшчы — “Пшэк-хол”, у Расіі — “Маскаль-хол”.

Больш за тое, змаганне супраць назвы “Бульбаш'” ідзе ўжо не адзін год. Яшчэ напрыканцы 2008 года вядомы зараз на ўсю краіну віцебскі актывіст Сяргей Каваленка звяртаўмя ў адміністрацыю завода вінаградных вінаў “Дыяніс”, з прапановай прыняць меры па выключэнні назвы “БульбашЪ” з асартыменту вырабляемых прадпрыемствам алкагольных напояў. Ён абгрунтаваў сваю пазіцыю тым, што “па нацыянальнасці беларус, і калі бачу на прылаўках крамаў бутэлькі з надпісам “БульбашЪ”, то ўспрымаю убачанае як знявагу свайго нацыянальнага гонару і годнасці.” 

Дырэктар “Дыянісу” не пагадзіўся з такім меркаваньнем і, у сваю чаргу, абвінаваціў Каваленку ў “…распальваньні нацыянальнай варожасці, знявазе нацыянальнага гонару і годнасці і перасцярог ад такога памылковага і небяспечнага шляху”.

Аднак Каваленку такі адказ не задаволіў і ён пачаў скардзіцца ў пракуратуры, потым — у суды. Паволі “БульбашЪ” даклыпаў да Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў Рэспублікі Беларусь. Была падключаная нават Адміністрацыя Прэзідэнта РБ. Аднак – дарэмна. Чыноўнікі-футбалісты па сутнасці справы адказу не давалі, толькі адпасоўвалі звароты адзін аднау. 1 лютага 2010 года з’явілася на свет экспертнае лінгвістычнае заключэнне. Спецыялісту-філолагу было зададзенае толькі адно пытанне: “Якое значэньне ў сучаснай рускай мове мае слова “Бульбаш” і ці мае дадзенае слова негатыўную афарбоўку па-за сувяззю з кантэкстам выказвання”.

У ролі эксперта выступіла кандыдат філалагічных навук Аксана Шчарбакова. Эксперт прыйшла да высновы, што “ поиск слова бульбашъ и фонетически сходного с ним существительного бульбаш в словарях современного русского литературного языка показал, что указанное слово в русском литературном языке отсуствует.” І далей: “…в большинстве словарей стилистически сниженной лексики, включающих в т.ч. и нецензурную лексику, слово бульбаш (бульбашъ) также не фиксируется.

Пры экспертызе, праўда, спецыяліст не паглыбілася ў нацыянальныя лексікаграфічныя крыніцы і раўнялася толькі на русскую мову і “большасць рускіх слоўнікаў.
У выніку Каваленка звярнуўся ў ААН па абарону права беларусаў не звацца “бульбашамі”. Скарга яшчэ не разглядалася, але зарэгістравана і чакае сваёй чаргі.
У сувязі са скандалам будучую рэстарацыю ў Курапатах ужо перайменавалі ў “Дачу”. Зніклі старыя шыльды, якія анансавалі хуткае адкрыцце ўстановы. Знікла прыпамінанне “БульбашХ-хола” і на сайце “Нашай рэстараннай групы”.

Поделиться ссылкой: