На пасяджэнні Быхаўскага райвыканкама, прысвечанага пытанням удасканалення працы ўстановаў адукацыі па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці і п’янства, ім была агучана афіцыйная статыстыка: у 2007 годзе ў краіне было зарэгістравана 6572 злачынствы, а ў 2011-ым – 3886. Ён зазначыў, што падлеткавая злачыннасць скарачаецца і сёлета.

Але пры гэтым намеснік пракурора спаслаўся на іншыя дадзеныя. З іх вынікае, што праблема п’янства сярод непаўналетніх не вырашаецца. Сітуацыя ў тым жа Быхаўскім раёне з’яўляецца яскравым доказам. За 10 месяцаў на камісіях па справах непаўналетніх разгледжана 69 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўжыванне алкагольных напоеў. 50 такіх спраў у дачыненні да 35 падлеткаў і 19 – бацькоў, чыі дзеці нават не дасягнулі ўзросту адміністрацыйнай адказнасці.

Поделиться ссылкой: