Рэдакцыя сайта westki.info атрымала ксеракопію разліковай ведамасці акцыянернага таварыства “Пліскі льнозавод” (Глыбоцкі раён), дзе яно разлічваецца з супрацоўнікамі Падсвільскай ЖКГ за ўборку льну. 

За дзень працы – 26 верасня – аднаму з супрацоўнікам заплацілі 4.060 беларускіх рублёў (0,47 даляра). Хто працаваў 28 верасня, атрымалі па 4.680 беларускіх рублёў (0,55 даляра).

29 верасня быў выходны, таму плацілі ў падвышаным памеры – па 12.180 беларускіх рублёў (1,42 даляра).

Агулам дваццаць адзін работнік, якія разам адпрацавалі дваццаць чатыры дні, атрымалі 191.720 беларускіх рублёў (22,37 даляра).

Карэспандэнт “Вестак” патэлефанаваў у бухгалтэрыю ААТ “Пліскі льнозавод”, сядзіба якога знаходзіцца ў мястэчку Падсвілле. Супрацоўнік патлумачыў, што існуюць зацверджаныя начальствам расцэнкі – за гектар узнятага ўручную льну плаціць 57.651 беларускіх рублёў.

Па словах супрацоўніка, людзі ўздымалі па 10-15 сотак льну за дзень. Таму такія і расцэнкі, кажа ён.

Нагадаем, што на ўборку льну людзей зганялі прымусова. Яно і не дзіўна. Гэта ж рабская і фактычна бесплатная праца.

Рабы

 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»