Як пацвердзіў прэс-сакратар беларускай амабсады ў Варшаве Аляксей Зелянко, у Польшчу прыбылі сваякі загінулых для апазнання целаў, каб затым арганізаваць іх перавозку ў Беларусь:

– Блізкія загінулых прыехалі ўчора і будзе праводзіцца працэдура апазнання. Пасля таго як будуць устаноўленыя асобы загінуўшых будзе вырашацца пытанне пра транспарціроўку іх целаў у Беларусь. Стан дзіцяці, якое знаходзіцца ў шпіталі, працягвае заставацца цяжкім і лекары да гэтага часу не даюць аптымістычных прагнозаў.

Двухгадовае дзіця пакуль застаецца жывым. Але яго стан лекары ацэнваюць як безнадзейны, паведаміў нашаму радыё дзяжурны лекар:

– Хлопчык у любы момант можа памерці. Ёсць меркаванне, што мозг не функцыянуе. На жаль, праўда такая, што ён памірае.

Пры аварыі дзіця выкінула з аўтамабіля, які ўдарыўся ў бетонную агароджу і загарэўся. Дзіця знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ў “Цэнтры здароў’я маці-полькі” ў Лодзі.


Поделиться ссылкой: