Гэта ўдвая даражэй за гадзіннік Лукашэнкі.

«І што вы думаеце, гэта швейцарскіяGirard-PerregauxVintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года. Выдатны выбар, так», — піша Малішэўскі. «І кошт нішто сабе.

Такія я ў Мінску знайшоў на Камсамольскай, каштуюць яны ў нас 317 796 800 рублёў. Не самыя, дарэчы, дарагія ў той краме», —

дадае ён. Калі пералічыць у даляры, атрымліваецца больш за $37 тысяч.

Гэта ўдвая даражэй за гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j, які належыць Аляксандру Лукашэнку.

А мяркуючы па фота на ўрадавым сайце, Girard-PerregauxVintage 1945 — не адзіныя гадзіны прэм’ер-міністра.

Поделиться ссылкой: