Большасць з іх ужо добра ведаюць жыхары Мінска і абласных цэнтраў. Напрыклад, Польскі інстытут у Мінску ўжо некалькі гадоў запар праводзіць курсы ў сталіцы, Гоміле і Магілёве. За два гады можна добра вывучыць мову. Што асабліва прыемна, курсы бясплатныя.

Адразу ў некалькіх накірунках праходзіць вывучэнне нямецкай мовы ў Інстытуце імя Гётэ. Гэтыя курсы латныя, але чытаюць лекцыі высакакласныя спецыялісты і навучэнец можа абраць зручную для сябе праграму.

Прапануюць свае паслугі і простыя валанцёры. Так хлопец Мігель ужо 16 лістапада правядзе першыя курсы іспанскай мовы. Заняткі бясплатныя, але на іх трэба запісацца загадзя, даслаўшы ліст на электронную пошту [email protected].

Поделиться ссылкой: