Як вядома, днямі адбылася нарада па пытанні рэканструкцыі галоўнага стадыёна краіны, на якім Аляксандр Лукашэнка даручыў тэрмінова ўзяцца за работу.

“Мы не патрабуем стварыць суперстадыён, як у Лондане, — заявіў ён. — Мы не настолькі багатыя, каб з шыкам будаваць… Нам трэба разглядзець пытанне: а ці варта браць крэдыт пад такі працэнт? Можа быць, нам самім пабудаваць стадыён? Калі вы запрашаеце замежную кампанію і заключаеце дамову — гэта 150 мільёнаў еўра. Вось у чым пытанне. Трэба падлічыць грошы. Я ўпэўнены, што калі падключыцца прыватнік, то атрымаецца танней. Ён свае грошы проста так траціць не будзе”.

Паведамлялася, што на той жа нарадзе бізнесмен Юрый Чыж выказаў жаданне прыняць удзел у фінансаванні праекта.

…Калі пахадзіць па рынку “Дынама”, то робіцца ўражанне, што сёння для прадпрымальнікаў галоўная праблема нават не продаж свайго тавару, а менавіта рэканструкцыя стадыёна і звязаныя з гэтым уласныя праблемы.

— Зіна, у іх пакуль няма нават праекта, як яны работы распачнуць? — пераконвае адзін гандляр суседку. — Грошай няма, дзе яны возьмуць?

— Чыж, здаецца, сказаў, што 30 мільёнаў будзе ўкладваць.

— А астатнія грошы дзе знойдуць? Можа, яшчэ дадуць нам папрацаваць?..

Далучаюся да размовы, прадпрымальнікі распавядаюць, што апошні месяц размовы толькі пра перасяленне.

— Днямі адміністрацыя нам паведаміла, што да канца гэтага месяца трэба пакінуць тэрыторыю стадыёна, — кажуць яны. — Трэба вывезці свае гандлёвыя аб’екты, у каго яны ў прыватнай уласнасці. Між тым намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч паведаміў, што рынак на “Дынама” зачыніцца да 1 студзеня. Адным словам, нічога не зразумела. Уся ж адміністрацыя рынку пасля нарады на вушах стаіць…

Сёння на рынку працуе каля 350 прадпрымальнікаў. Мне скардзяцца, што засталося мала і гандляроў, і пакупнікоў..

— Зараз рынак дробны стаў, не тое, што ў 1990-я, — расказвае Сяргей, які гандлюе абуткам. — Раней тут месца не купіць было. Пасля крызісу ў Расіі, недзе ў 2000 годзе, рынак стаў распадацца. Але людзі задаволены і тым, што ёсць, тым больш што і арэнда не надта вялікая. За ўласны гандлёвы аб’ект у 4 квадратныя метры плацім 700 тысяч у месяц. Ніхто тут не зарабляе вялікіх грошай, але 500–600 долараў прыбытку ёсць, каб сям’ю пракарміць. Нармальны рэжым работы, месца ў цэнтры горада…

Мой суразмоўца дадае, што зараз ім прапанавалі цэнтралізавана перайсці на рынак у Ждановічы.

— Натуральна, экстазу ад такога пераезду ніхто не адчувае, — кажа ён. — Па-першае, пляцоўкі там не ў самым лепшым месцы. Па-другое, пераезд у “мёртвы сезон” — гэта адны страты. Чалавек 30 ужо сышлі з рынку, не чакаючы да апошняга. Але многія спадзяюцца, што нейкі час на “Дынама” мы яшчэ пратрымаемся. Не веру я, што рэканструкцыя пачнецца так хутка…

На чамаданах

На чамаданах

На чамаданах

На чамаданах

На чамаданах

На чамаданах

На чамаданах

Фота аўтара

Поделиться ссылкой: