«Мяне могуць пасадзіць у турму на неакрэсьлены тэрмін. Калі сплюсаваць усе тры артыкулы, якія распрацоўвацца цяпер супраць „Arche“, набярэцца гадкоў на сем. Я выключаю сітуацыю, што ўсе артыкулы будуць пацверджаныя ў судзе. Але сітуацыя цяжкая. Калі столькі ўсяго вакол цябе, вельмі цяжка захоўваць поўную безразважнасць», заявіў Булгакаў Рыдыё Свабода”.

Валер Булгакаў 18 кастрычніка быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — за продаж кніг і часопіса. Штраф склаў пяць базавых велічынь, або пяцьсот тысяч рублёў. Падаткоўцы таксама арыштавалі больш за пяць тысяч асобнікаў кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Горадні 14 верасня падчас прэзэнтацыі новай кнігі.

Пры канцы кастрычніка Беларускае тэлебачаньне ў праграме крымінальнай хронікі «Зона Ікс» прадэманстравала два сюжэты пра справу «Arche». У прыватнасці гаварылася, што выдаўцы часопісу «Arche» абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, што рахункі выдання арыштавалі, а таксама вынялі 5 з паловай тысяч асобнікаў кніг, выдадзеных пад рэдакцыяй Валера Булгакава. Паводле аўтараў сюжэту, гэтая літаратура змяшчае «альтэрнатыўны погляд на гісторыю акупацыі Беларусі ў гады вайны».

«Сумнеўная літаратура з прэтэнзіяй на экстрэмізм» — так ахарактарызаваў выданні часопіса «Arche» журналіст Аляксандар Вярбіцкі ў сюжэце праграмы «Зона Ікс».

У якасці прыкладаў прыводзілася тое, што ў выданнях ёсць выявы «свастыкі, а таксама карыкатуры, якія, па словах адмыслоўцаў, далёкія ад рэальнасьці».

Поделиться ссылкой: