Як адзначае Радыё Свабода, невядомыя аблілі карычневай фарбай памятны знак на ўваходзе. Пра гэта ў нядзелю раніцай у сваім фэйсбуку паведаміў палітык і журналіст Мікола Маркевіч:

«Сёння зранку ўбачыў абліты карычневаю фарбай памятны знак на ўваходзе ў габрэйскае гета. Дажыліся… Нават тады, калі ў Горадні (праўдападобна, пад апекаю нейкіх сілавых структураў) шчыравалі фашысты з РНЕ, падобнага не было. Кажучы шчыра, не прыпамінаю нават у сівой мінуўшчыне такіх праяваў антысемітызму. Горадня заўсёды была горадам талерантным. Цяпер, калі поле грамадскай актыўнасці выпалена нібыта напалмам, з нейкіх невядомых нораў і куткоў вылазяць мутанты ды вычварэнцы. Святое месца, як кажуць, пустым не бывае…»

Поделиться ссылкой: