Пра гэта падаміла праз сетку Facebook Ганна Аземша. Яна сцвярджае, што заўважыла ўлёткі і размаляваную лаву вечарам 8 лістапада. На лаве напісана АКМ – “Авангард красной молодежи”.

Дзмітрый Кудранок, кіраўнік АКМ ў Беларусі, не выключыщ, што акцыю здзейсніла ягоная арганізацыя. Ён адзначыў, што акцыя была прымеркаваная да гадавіны Кастрычніцкага перавароту 1917 году.

«Што тычыцца акцыі ў Курапатах, то я пра яе не ведаў. Я патэлефанаваў сваім сябрам па арганізацыі — таксама ніхто ня ведае. Але я не выключаю, што яна магла быць здзейсненая адным з крылаў АКМ. Сталін для нашай ідэалогіі — важная постаць. Што тычыцца Курапатаў, яшчэ пытанне, хто каго, чаго расстрэльваў. Але нават калі дапусьціць, што гэта расстрэлы савецкіх грамадзянаў, то трэба зыходзіць з таго, што прысуды былі прыведзеныя ў выкананьне на падставе заканадаўства. Яны тады разглядаліся як ворагі савецкай дзяржавы», — сказащ Дзмитрый Кудранок Радыё «Свабода».

Поделиться ссылкой: