Беларуская асацыяцыя журналістаў далучалася да акцыі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. Сённяшняя сітуацыя, на думку арганізацыі, вымагае супольных дзеянняў па двух асноўных накірунках: абарона нашага калегі Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і ўратаванне часопіса “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.

У сваім звароце БАЖ адзначае: “Мы заклікаем усіх сваіх калег далучацца да акцыі, якая не абмяжоўваецца адным днём ці тыднем. Публікуйце матэрыялы, адпраўляйце лісты ў абарону сваіх калег, збірайцеся і абмяркоўвайце, як пастаяць за свае правы. Станем за журналістыку разам!”

Поделиться ссылкой: