На двух варшаўскіх могілках — праваслаўных у раёне Воля, ды старажытных каталіцкіх Павонзках у суботу беларусы наведалі каля дзясятка магілаў, у тым ліку магілы Яна Жамойціна, Марыі Ямант (нявеста Кастуся Каліноўскага), Станіслава Манюшкі ды іншых.

Каля кожнай магілы прысутныя прачыталі малітву «Ойча наш».

«Мы ідзем на магілы людзей, якія аддалі сваё жыцьцё за Беларусь. Так склалася, што яны былі вымушаныя ўцякаць, іх выганялі акупанты. Часта тут няма ў іх сваякоў, якія маглі б наведаць іхныя магілы. Таму я лічу, што абавязак кожнага беларуса наведваць гэтыя магілы на Дзяды, Радаўніцу», — сказаў радыё Свабода Анатоль Міхнавец, кіраўнік арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць.

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

Магіла Яна Жамойціна

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

Магіла прадзеда Паўла Севярынца, які служыў у царкве, што на могілках на Волі

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

Беларусы на Павонзках, наперадзе крочыць Анатоль Міхнавец

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

Ян Булгак, беларус паводле паходжаньня, лічыцца адным з заснавальнікаў польскай школы фатаграфіі

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

Беларусы прыбіраюць магілу выбітнага кампазытара Станіслава Манюшкі
 
 

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

 
Магіла Марыі Ямант, якой Кастусь Каліноўскі пісаў свае знакамітыя «Лісты з-пад шыбеніцы»
 
 

У Варшаве ўшанавалі памяць пахаваных там беларусаў

 
Тут пахаваны легендарны сьпявак з Гарадзеншчыны Чэслаў Немэн

Поделиться ссылкой: