«Ім далі грошай, пры тым вядома нават, якая колькасць. Магу вам сказаць дакладна: на „ГовПравду“ было дадзена 4,5 мільёна долараў.
Гэта дакладна, гэта яны самі сказалі на допытах у КДБ», — заявіў палітык, адзначыўшы, што мае інфармацыю «менавіта з крыніцаў у КДБ».

Лідары апазіцыі, на думку Пазняка, «акрамя шкоды для беларускага народа нічога не прынеслі». «І тыя грошы, якія яны бралі з Захаду, яны пусцілі ў трубу. І цяпер атрымліваецца, што Захад, робячы сваю палітыку, шукае непасрэдныя кантакты з Лукашэнкам, а не з імі. Вось вынік гэтых банкрутаў! Так што хай яны там не каментуюць, а проста робяць вывады. Паўтараю: гэтай апазіцыі, якая абанкруцілася, якая стлуміла грошы Захаду, якая нарабіла столькі шкоды беларускаму народу, трэба вымятацца з палітыкі, да аднаго чалавека, каб іх духу там не было!» — заявіў старшыня КХП-БНФ.

Адзін з лідэраў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута пракамэнтаваў гэтую заяву.

«Ведаеце, спасылацца на вынікі допытаў у КДБ сярод прыстойных людзей лічыцца непрыстойным. Бо спачатку ты спасылаесься на вынікі допытаў, атрыманых без прысутнасьці адвакатаў, а пасьля даходзіш да таго, што пачынаеш апраўдваць вынікамі гэтых допытаў нават расстрэлы ў Курапатах. Тое, што зрабіў Зянон Станіслававіч, у гэтым выпадку, гэта па-за рысай».
“Такой інфармацыі ў матэрыялах справы не было. Як я разумею, Пазняк пачаў абвешчаны ім паход на прэзідэнцкія выбары 2015, з публічнага даносу, — так пракаментаваў лідара КХП-БНФ адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеўю — За апошнія два дні, часта чуў “Паважаю тое, што Пазьняк зрабіў, але ….” Заслугі мінулага не даюць аўтаматычнага права на паклёп”.

Поделиться ссылкой: