У прыватнасці, Пазьняк заявіў, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам і ня мае ўласных ідэяў і мэтаў.

Пазней Пазьняк заявіў «Свабодзе», што ягоныя заявы грунтуюцца на звестках, які ён атрымаў з крыніц у КДБ.

Выказванні Зянона Пазняка каментуе для «Свабоды» старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання Станіслаў Шушкевіч:

“Зянон не знаходзіць сабе месца цяпер. Ён не патрэбны ні Захаду, ні Беларусі. І таму ён мусіць рабіць нейкія заявы, каб на яго зноў зьвярнулі ўвагу.

Я маю вялікі сумнеў наконт таго, што ў Пазьняка ёсьць крыніцы ў КДБ, якія даюць яму такую інфармацыю. А калі яго так аблапошвае КДБ, то вельмі шкада, што Зянон Станіслававіч стаў такім абмежаваным чалавекам. Ён ня ведае, што адбываецца ў Беларусі. Яму гэта цяжка ўявіць. Я калі зьяжджаю зь Беларусі на тыдзень-два, і то дрэнна арыентуюся, што ў нас тут адбываецца. А Зянон ужо гэтулькі гадоў сядзіць па-за Беларусьсю. А гэтыя зьвёны, якія зьвязваюць яго зь Беларусьсю, КХП-БНФ, гэта — усе фанаты. Яны на яго моляцца і больш нічога ня ведаюць. Таму я не зьвяртаў бы сур’ёзнай увагі на ягонае гэтае інтэрвію.

Я добра ведаю, што ў нас ёсць і прадажныя палітыкі, і тыя, хто жыве за кошт Захаду. Але бальшыня тых, хто супрацьстаяць рэжыму, гэта вельмі прыстойныя і дастойныя людзі. І прышываць ім такое нельга.

Я хачу сказаць, што наагул Зянон Станіслававіч з’яўляецца палітычным дэзерцірам. Ён збег з Беларусі. Ён — труслівы. Ён баіцца.

І калі казаць шчыра, стратэгічная памылка была ім зроблена, калі ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. Не ўсьведамляючы гэтага, ён зрабіў усё, каб загубіць БНФ. Ён шчыра думаў, што робіць добрую справу. Але што адбылося? Зянон і яго калегі патрабавалі, каб я ўзьняў пытаньне аб самароспуску Вярхоўнага Савету. Яны былі перакананыя, што на наступных выбарах абяруць многа сваіх дэпутатаў. Аднак пасьля адбыліся выбары Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. І ніводзін, заўважце, ніводзін прадстаўнік БНФ на дэмакратычных выбарах ня быў абраны. Таму што той радыкалізм, які пёр зь Зянона Станіслававіча, быў незразумелы людзям. Толькі невялікая жменька, па-сапраўднаму, па-беларуску арыентаваная, магла яго падтрымаць. Ён апераджаў нашу думку, беларускую мэнтальнасьць.

Спачатку Пазьняк добра дзейнічаў, утварыўшы БНФ, раскрыўшы Курапаты. А пасля яго дзейнасць скончылася. Але ён увераваў, што ён — прарок. І цяпер вяшчае. Вяшчае на кожным скрыжаванні, што ўсе — агідныя. Акрамя яго самога.

Але ён — палітычны дэзерцір, які схаваўся ў нару. Гэта Зянон Станіслававіч жыве за замежныя грошы, як чалавек, які атрымаў палітычны азыль. Ён вядзе аскетычнае існаваньне. І гэта праўда. Ён — чэсны чалавек. Гэта — ягоныя думкі. Але яны памылковыя. Што тут зробіш?!”

Поделиться ссылкой: