Глыбачанка, якая пажадала застацца невядомай, напісала верш з нагоды прыгоннай працы.

* * *

Ад родных ніў, ад роднай хаты,

Зноў у калгас, нібы ў палон,

Мы ўсе бяздольныя ўзяты,

Каб падымаць у полі лён.

І сыпле снег, мяце завея,

Нас не вязуць дамоў з палёў,

Нас і адзенне тут не грэе,

Але ж дадуць па 5 рублёў!

І кожны дзень, нібы на здзекі,

Мы едзем-едзем у калгас.

А ці заробім мы на лекі,

Як захварэе хтосьці з нас…

На фота глыбачане, сагнаныя для прымусовай працы на ўборцы льну, садзяцца ў аўтобусы на плошчы Тадэвуша Касцюшкі (Цэнтральнай). Такая практыка з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства, тым не менш, шырока практыкуецца.

Фота Кастуся Шыталя.

Поделиться ссылкой: