Тэхнічны персанал магілеўскіх судоў — супрацоўнікі канцэлярый, справаводы, а таксама сакратары судовых пасяджэнняў маюць адны з самых нізкіх заробкаў у горадзе. Як паведамляе сайт “Наш Магілеў”, гэта звязна з тым, што ім дагэтуль не даплачваюць грошы за перавод іх на кантракты. Кантракты з імі заключылі, а даплачваць ім за гэта не збіраюцца. Тым часам судовыя выканаўцы і суддзі такія даплаты маюць. 

Гэта прыводзіць да пастаяннай цякучкі кадраў. Магілёўскія раённыя суды за апошнія часы згубілі дзесяткі спецыялістаў.

Да слова, сакратары суда і справаводцы на рукі атрымліваюць заробкі каля 1,5 мільёны рублёў, сакратары судовых пасяджэнняў, загадчыкі канцэлярый і загадчыкі архіваў зарабляюць 1,65 мільёны рублёў. І ў якім судзе такую сітуацыю можна абскардзіць?

Поделиться ссылкой: