Былы кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаецца, што ў сваіх мэмуарах ён засяродзіўся не столькі на падзеях, удзельнікам якіх ён быў, колькі на асобах, з якімі яму даводзілася сутыкацца.

“Галоўнае, на што я звярнуў увагу, я апісваю многіх нашых палітыкаў. Тут часта ўзнікае пытаньне, чаму мы не разам. Я паказваю як паводзяць сябе асобы ў залежнасці ад абставінаў”, — анансаваў Шушукевіч новую кнігу.

Беларускі кіраўнік узгадвае Гарбачова, Ельцына, цяперашніх беларускіх палітыкаў, у тым ліку Лукашэнку.

“Нельга ніводнага чалавека маляваць ні шэрым колерам, ні чорным, ні белым. Каляровыя асобы, і паступаюць яны па- рознаму. Некаторыя паводзяць сябе як высокаадукаваныя асобы. Іншыя перш за ўсё дбаюць пра сваю карысць, а потым пра карысць дзяржавы”, — гаворыць Шушкевіч. Але, напэўна, ворагаў сваімі ўспамінамі ён сабе нажыве.

Дарэчы, да публікацыі рыхтуецца польская вэрсія ўспамінаў. Станіслаў Шушкевіч зазначае, што рукапіс беларускамоўны, але няма пакуль сродкаў на яго выданне.

Поделиться ссылкой: