Як паведамляе газета “Звязда”, на нарадзе беларускай дыяспары, якая прайшла ў пасольстве Беларусі ў Расіі, Мікалай Украінец, кіраўнік Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай культуры ва Удмурцкай Рэспубліцы “Бацькаўшчына”, запрасіў землякоў далучыцца да акцыі па зборы грошай на рэканструкцыю Хатыні.

Цікава, што акцыя па зборы сродкаў пачалася, але рэканструкцыя Хатыні нават не запланаваная.

Пра гэта паведаміў дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Артур Зельскі. “Маштабнай рэканструкцыі пакуль у планах няма, — запэўніў Артур Зельскі. — Апошні раз работы з элементамі рэстаўрацыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь” праводзіліся ў 2004 годзе, да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Мемарыяльны комплекс “Хатынь” быў пабудаваны ў 1969 годзе. Зразумела, пад уплывам сіл прыроды разбураюцца бетонныя элементы мемарыяла, гранітныя і мармуровыя пакрыцці. Таму штогод абавязкова праводзіцца бягучы рамонт пэўных частак комплексу. Грошы, зразумела, спатрэбяцца. І разліковы рахунак, на які можна пералічыць сродкі, “Хатынь”мае. Як, дарэчы, ўсе беларускія музеі, школы, спартыўныя ўстановы. Але навошта збіраць грошы падманам?

 

Поделиться ссылкой: