Дзіўны, калі не абруальны каментар, зрабіў Зянон Пазьняк у эфіры тэлеканала “Белсат”.

Нагадаем, што напярэдадні Дзядоў Курапаты апынуліся ў цэнтры чарговага скандалу. 29 кастрычніка паставілі памятны знак, а ўжо праз дзень ён знік.Мемарыяльны камень ушаноўваў памяць расстраляных у 40-я гады польскіх афіцэраў. Паводле Ігара Кузняцова, ініцыятара ўсталявання знаку, з таблічкаю зніклі кветкі ды знічы. Гісторык лічыць, што прыбралі іх дэманстратыўна, і звязвае падзею з заяваю лідара КХП БНФ Зянона Пазняка, зачытанаю 28 кастрычніка ў Курапатах.

“Няма падставаў меркаваць, што ў Курапатах расстралялі жаўнераў польскай арміі ці ўвогуле вайскоўцаў нейкай арміі. Словы пра расстрэл жаўнераў выглядаюць як правакацыя”, – гаварылася ў заяве.

Кузняцоў мяркуе, што скрасці знак маглі нават прыхільнікі КХП БНФ.

Сам Зянон Пазняк называе знікненне памятнага знаку правакацыяй КДБ: “Па-першае, памяць аб продках трэба будаваць на памяці продкаў, а не на міфах. Гэты гісторык (Ігар Кузняцоў) ніколі не даследаваў Курапатаў. Ён не археолаг і не ведае, што гэта такое, і не мае ніякага маральнага права займацца тым, чым займаецца. Раскопкі паказваюць, што там не знайшлі парэшткаў вайскоўцаў”.

Паводле лідара КХП БНФ, КДБ усцяж змагаецца з памяццю пра Курапаты. Ён мяркуе, што спецслужбы ствараюць арганізацыі, якія нібыта займаюцца ўрочышчам, але насамрэч намагаюцца па-свойму трактаваць гістарычныя падзеі. “Вось глядзіце, як з’явілася справа з гэтым рэстаранам. Хто быў першым абаронцам? Дзмітрыеў. Дзмітрыеў, які заклаў у 2010 годзе іх усіх! Уся агентура там”, – заявіў Зянон Пазняк.

Нагадаем, што кампанія “Гавары праўду!” сапраўды выступіла з ідэяй, што Курапаты і скандал вакол будаўніцтва рэстарану каля ўрочышча маглі б аб’яднаць апазіцыю. Зянон Пазьняк з такім меркаваннем не згаджаецца: “Ахвяры з катамі не яднаюцца. Гісторыя ўжо 24 гады сведчыць аб гэтым. Нашчадкі расстраляных ніколі не аб’яднаюцца з нашчадкамі тых, хто іх забіваў”. Зразумела, што гэтая заява папулісцкая. І толькі дадасць новых аргументам тым крытыкам Пазьняка, якія сцвярджаюць, што, знаходзячыся ў эміграцыі, кіраўнік КХП-БНФ робць толькі тое, што палівае ўсіх брудам. І што яго прнцып зараз: чым горай — тым лепей. 

Поделиться ссылкой: