Актывісты раніцай на дрэвах вывесілі плакаты з надпісамі: “Инвесторы, дружите с парком!», «Берегите природу … от чиновников», «Чиновники нас вырубают!» ды іншыя. Арганізатары акцыі патлумачылі мэту акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы знішчэння зялёнай зоны і выказванне пратэсту чыноўнікам і інвестарам, якія запланавалі знішчэнне больш за сотні дрэваў на месцы парка.

Дзяніс Кобрусеў паведаміў: “Апошнім часам у Мінску пачасціліся выпадкі знішчэння

зялёных зонаў дзеля камэрцыйнага будаўніцтва. Гэта робіцца насупраць

меркавання мясцовых жыхароў , а часта і пад пратэсты грамадскасці. Зялёныя

зоны, якіх застаецца ўсё менш, не павінны быць аб’ектам для будаўніцтва, а

мусяць захоўвацца дзеля спрыяльнай экалогіі і ўстойлівага развіцця горада”.

 

Дрэвы пратэстуюць

Поделиться ссылкой: