У консульстве ў Беластоку ёй не патлумачылі прычыны адмовы ў візе і параілі пісаць у Міністэрства замежных спраў.

– Я звычайна працую як навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце і займаюся навукай, а не палітыкай. Хаця магла б займацца палітыкай, бо палітолаг па адукацыі. І я не разумею, чаму мне адмовілі, хацелася б ведаць прычыну. Каб было больш смешна, я гаварыла пра Аляксандру Бергман. Не ведаю, чаму нас са спадарыняй Аляксандрай так успрынялі.

Лена Глагоўская мае намер напісаць запыт асабіста міністру замежных справаў Уладзіміру Макею. Па яе словах, ёй падвойна прыкра, паколькі акрамя удзелу ў цалкам непалітычнай канферэнцыі яна хацела наведаць на Дзяды магілы сваіх блізкіх па беларускім баку мяжы.

Поделиться ссылкой: