Нагадаем, што хлопцаў затрымалім, калі яны вярталіся з вяселля Міколы Дземідзенкі, яшчэ аднаго актыўнага ўдзельніка маладёвага руху. На думку экспертаў, гэта былі прэвентыўныя затрыманні перад акцыя “Дзяды”.

Пакуль на пасяджэнне прывезлі толькі Рамана. Сведкамі на судзе выступаюць супрацоўнікі ДПС Мільто і Верашчака.

Суддзя Грыгор’ева адхіліла хадатайніцтва актывіста аб выкліку адваката, з якім хлопец мае дамову. Таксама быў адхілены адвод суддзі.

Падчас пасяджэння Васільеў запатрабаваў выклікаць “хуткую”, бо дрэнна сябе адчуваў. Медыкі зафіксавалі высокі ціск у хлопца і вымушаны былі даставіць яго ў шпіталь для агляду тэрапеўтам. Пасяджэнне перанесена на 14:00.

Раману Васільеву паставілі дыягназ “гіпертанічны крыз” і пакінулі ў мясцовай бальніцы. Судовае пасяджэнне перанесена да яго выздараўленьня. У бальніцы Раман застаецца пад канвоем. 

Тым часам у суд даставілі Зьмітра Крэменецкага. Ён заявіў хадайніцтва аб выкліку адваката, паседжаньне адкладзенае да 17.00. У выніку ўжо вечарам суддзя вынес рашэнне: 5 сутак арышту.

Поделиться ссылкой: