Ніякіх іншых тлумачэнняў у КДБ не далі.

У расійскай амбасадзе ў Мінску Радыё “Свабода” паведамілі, што ведаюць пра затрыманьне з паведамленьняў СМІ.

«Цяпер наша консульская служба правярае інфармацыю — ці быў факт затрымання. Пакуль нейкай інфармацыі ў нас няма. Мы зрабілі запыт у Міністэрства замежных спраў, але адказу пакуль няма», — паведамілі ў амбасадзе Расіі.

Раней калегі адваката паведамілі журналістам, што Максім Караткоў-Гуляеў, адвакат аднаго з фігурантаў справы аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве 6 мая, затрыманы беларускімі спэцслужбамі ў Мінску.Паводле Аляксандра Васільева, калегі Караткова-Гуляева, той паведаміў яму пра сваё затрыманне па тэлефоне. Адразу пасля гэтага сувязь абарвалася.

Поделиться ссылкой: