Дзяды” адзначаюцца з 1988 году. Тады ў Мінску прайшла першая неафіцыйная шматтысячная дэманстрацыя ў гісторыі савецкай Беларусі. Яна была разагнаная міліцыяй. Але гэта падзея падштурхнула да стварэння моцнага нацыянальна-дэмакратычнага руху – Беларускага Народнага Фронту і да абуджэння грамадства. З таго дня -30 кастрычніка 1988 году, “Дзяды” адбываюцца штогод.  

 15.07. У курапацкім лесе снегу — як зімой. Арганізатары анансавалі наступнае шэсце да яшчэ аднаго месца масавых растрэлаў — у Лошыцкі Яр. Яно адбудзецца ў наступную нядзелю, 4 лістапада.   

15.00. Мітынг быў не доўгім. Завяршыўся гімнам “Магутны Божа”. Зараз актывісты пачалі ўсталёўваць драўляныя крыжы, якія ўсе дзесяць кіламетраў неслі на сабе.   

14.55. Прамоўцы дайшлі да дня сённяшняга. Будаўніцтва “Бульбаш-хола” назвалі здзекам з беларускага народа. Вядзецца збор подпісаў супраць гэтага будаўніцтва.  

Ужо выступілі Валер Буйвал, Юрась Беленькі, Алесь Чахольскі — усе прадстаўнікі КХП-БНФ. 

14.50. Цытата з паслання Пазьняка.

“Існуюць дзве лічбы колькасці расстраляных у Курапатах. Адна лічба юрыдычная, другая – навуковая. Абедзве правільныя ў межах сваіх методык. Але толькі адна ёсць адпаведная для статыстыкі. Згодна юрыдычнага падыходу па крымінальнай справе, улічваецца толькі тое, што рэальна знойдзена на дне магілаў. Адкрытая колькасьць парэшткаў была памножаная на колькасць выяўленых тады пахаванняў і атрымана лічба ў сярэднім – 30 тысячаў забітых. 
 Навуковая лічба заснавана на археалагічнай мэтодыцы, з якой вынікае, што запоўненыя даверху трупамі магілы былі ў канцы 1940-х гадоў раскапаныя на глыбіню да двух мэтраў, і косьці з іх вынятыя. Засталіся толькі ніжнія пласты ахвяраў. Улічваючы выемку, і, зыходзячы з археалагічнай мэтодыкі падліку, вынікае, што за пяць гадоў штодзённых і штоночных расстрэлаў у Курапатах закапана да двухсот пяцідзесяці тысяч расстраляных людзей. Вось гэта ёсць тая страшная статыстыка, якая ўкладваецца ў мільёны забітых і зніклых беларусаў (і ня толькі беларусаў) за часы генацыду і расейска-бальшавіцкага панавання.
 Сёння я палічыў сваім абавязкам нагадаць тут, у Курапатах, пра гэтыя даўно вядомыя факты, бо пры акупацыйным рэжыме заўсёды існуе і множыцца хлусня.
 Шануйма пакутныя магілы нашых продкаў. Аберагайма іх ад вандалаў і цемры. Памятайма пра генацыд. Гэтая памяць падказвае нам, што ўвесь час неабходна думаць і, калі трэба, — змагацца за нацыянальнае існаванне і будучыню народа. Гэтая памяць высвятляе нам, дзе ёсць небясьпека і чаго трэба асьцерагацца, каб ня страціць жыццё і мець будучыню. У Дзень Дзядоў засяродзімся на ўсім гэтым, задумаемся над нашай гісторыяй, трагедыяй і славай, ухвалім нашых вечных Дзядоў, падтрымаем сваіх і дапаможам сабе”.

14.35. Мітынг распачынаюць прадстаўнікі партыі КХП-БНФ. Менавіта лідар гэтай партыі Зянон Пазьняк 20 гадоў таму адкрыў беларусам праўду пра Курапаты, надрукаваўшы ў газеце “Літаратура і мастацтва” артыкул “Курапаты — дарога смерці”.  Зачытана пасланне Зянона Пазьняка ўдзельнікам акцыі.

14.25. Удзельнікі акцыі сталі ў круг. Пачынаецца мітынг. 

14.20. Курапаты. Падцягваюцца апошнія ўдзельнікі. Вось-вось пачнецца мітынг.  З’явіўся Уладзімір Някляеў.

14.10. Калона ўжо на кальцавой. Наш карэспандэнт ідзе побач з трыма мужчынамі, якія прыехалі на акцыю ажно з Лагойскага раёна. Яны проста абураны такой малой колькасцю ўдзельнікаў. Бо нават калі б на шэсце прыйшлі толькі ўнукі і праўнукі тых, хто быў  забіты ў Курапатах, то гэта была б шматтысячная акцыя.  Не прыйшлі. Дагэтуль не з’явіўся і шмат хто з палітычных лідараў.  

13.45. Шэсце працягваецца. Да кальцавой яшчэ не дайшлі. Людзям больш сталага ўзросту прапанавалі пад’ехаць да Курапатаў на машынах, бо шлях у дзесяць кіламетраў для іх занадта цяжкі. З гэтай прычыны здаецца, што людзей паменела.    

 

ДЗЯДЫ (фота)

13.10. Калона ўжо ў  Зялёным Лузе. Расцягнулася метраў на 700. Як перадае наш карэспандэнт, на працэнтаў 90 у калоне ідзе моладзь.

12. 50. Людзі саграваюцца песнямі. Моладзь спявае “Грай”, больш сталыя ўдзельнікі акцыі — “Пагоню”. З палітычных лідараў заўважаны яшчэ і кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.   

12.35. Карэспандэнт агенцтва “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўнікоў міліцыі перадае, што ўдзельнікаў акцыі не 500 чалавек, а “ў разы меней”. Наш карэспандэнт, наадварот, сведчыць, што людзей пакрысе прыбывае. Міліцыя ўдзельнікаў акцыі старанна здымае на відэа.  

 

ДЗЯДЫ (фота)

12.25. Шэсце набліжаецца да вуліцы Каліноўскага. Людзей крыху паболела. Шмат хто лічыць, што збор быў прызначаны зарана. Каб арганізатары запланавалі акцыю на пару гадзін пазней, то ўдзельнікаў было б болей. 

Холадна. Таму калона рушыць досыць хутка. Не выключана, што мітынг у Курапатах пачнецца раней запланаванага.

12.15. Розныя СМІ называюць розную колькасць удзельнікаў сённяшняй акцыі, але ўсе сыходзяцца на тым, што і тысячы чалавек няма. Па ацэнцы нашага карэспандэнта, недзе з паўсотні. Зараз калона ідзе ля Нацыянальнай бібліятэкі. Ідзе не па праспекце, а па тратуары. Дарогі пераходзіць толькі на зяленае святло светафораў. Пакуль усё прыстойна. 

12.00 .“Міліцыя руху калоны не перашкаджае. Наадварот, перакрывае скрыжаванні дзеля яе прахода. Але людзей мала. Ці не самае малаколькаснае шэсце на маёй памяці”, — адзначае наш карэспандэнт.   

11.55. Як перадае карэспандэнт “Народнай Волі”, пакуль ён бачыў вельмі не шмат лідараў апазіцыі. Прысутнічаюць Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў…  

11.50. На акцыі маладзёны нясуць плакаты з патрабаваннем вызвалення палітвязняў – чорныя патрэты на белым палотнішчы і адно слова “Свабоду!”. Дарэчы, ў  Мінгарвыканкаме ў прысутнасці пракурорскага работніка і працаўнікоў міліцыі арганізатараў папярэдзілі аб адказнасці за парушэнне парадку правядзення акцыі. Калі дакладней  пра тое, што падчас акцыі недапушчальныя транспаранты, якія супярэчаць яе тэматыцы.

11.45. Шэсце рушыла. Гучаць лозунгі “Жыве Беларусь!” Ісці вельмі цяжка – слізка і холадна. 

11. 40. Калону ўзначаліў Сяргей Каваленка, актывіст КХП-БНФ, які быў асуджаны за тое, што вывесіў на навагодняй елцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг. Ён трымае сцяг. Побач з ім, таксама з бел-чырвона-белым сцягам, жонка Алена. 

11.30. Людзей пакуль не шмат. Але ўжо відавочна, што ўдзельнікі шэсця  не абмінуць тэму “Бульбаш-холу”, што будуецца ля Курапатаў. Першыя такія плакаты ўжо з’явіліся. Напрыклад, такі:  “Стоп будаўніцтву бардэля!”

ДЗЯДЫ (фота)

 

11.20. Традыцыйную чорна-белую расцяжку “Дзяды” сёлета трымаюць прадстаўнікі “Маладой Беларусі” начале з Артурам Фінькевічам.  Яны аднымі з першых прыехалі да метро “Парк Чалюскінцаў”. З’явіліся і бел-чырвона-белыя сцягі. Дарэчы ўчора ў Свіслачы за гэтыя сцягі хапалі людзей, абвінавачваючы ў выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі.

 

ДЗЯДЫ (фота)

11.15. Як паведамілі арганізатары, якцыя пройдзе па традыцыйным маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі.
Маршрут узгоднены  Мінгарвыканкамам.
 

11.10. На месцы збору ўжо каля 200 чалавек. З’явіўся і намеснік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі. Менавіта гэта партыя з’яўляецца афіцыйным заяўнікам сённяшняй акцыі.

10.30. Як перадае Радыё  ”Свабода”, офіс якога знаходзіцца літаральна на месцы збора, ад самага ранку тут дзяжурыць машына сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войск. Cупрацоўнікі службы разам з сабакам агледзілі месца збору ўдельнікаў акцыі. Паступова , ўжо з ранку, падцягнуліся і людзі ў цывільным.


ДЗЯДЫ (фота)

ДЗЯДЫ (фота)

ДЗЯДЫ (фота)

ДЗЯДЫ (фота)

ДЗЯДЫ (фота)

ДЗЯДЫ (фота)


Фота аўтара

Поделиться ссылкой: