У пятніцу, 2 лістапада Каталіцкая Царква адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. Менавіта ў гэты дзень у мінскім касцёле Сымона і Алены а 19.00 адбудзецца святая імша з удзелам апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці.

Раніцай гэтага ж дня апостальскі нунцый ускладзе кветкі да помніка ў мемарыяльным комплексе “Малы Трасцянец” і ва ўрочышчы Курапаты на ўшанаванне памяці ахвяр, паведамляе сatholic.by.

Поделиться ссылкой: