Усе прэтэндэнты цяпер знаходзяцца за кратамі ў сваіх краінах і прызнаныя палітычнымі вязнямі.

За вылучэнне кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага на атрыманне прэміі выказаліся 83 члены Еўрапейскага парламенту.

За вылучэнне расійскага гурту Pussy Riot выказаліся 46 еўрадэпутатаў.

За вылучэнне іранскіх адваката Насрына Сатудэха і рэжысэра Джафара Панахі выказаліся 12 еўрадэпутатаў.

Пераможца атрымае € 50,000 і будзе запрошаны на цырымонію ўзнагароджання 12 снежня сёлета ў Страсбуры.

Фіналісты былі выбраныя з пяці кандыдатур, вылучаных палітычнымі групамі або групамі з больш чым 40 дэпутатамі Еўрапарламенту.

Поделиться ссылкой: