Унутраная база дадзеных МЗС Польшчы пра замежныя праекты міністэрства з апісаннем іх палітычных мэтаў і сумы на падтрымку беларускай апазицыі зъявілася на адным з амэрыканскіх парталаў. Міністэрства прызнаецца, што гэта памылка і адказны за яе супрацоўнік будзе звольнены.

Як перадае “Польскае радыё”, дадзеныя перадаў адзін з чыноўнікаў Дэпартамэнту замежнай дапамогі МЗС. У базе дадзеных была інфармацыя наконт дапамогі шэрагу краін свету ад 2007 да 2011 году, ў тым ліку і сумы передадзеныя пазаўрадавым арганізацыям з апісаннем мэтаў праекту. Зразумела, што сярод гэтых краін ёсць і Беларусь.

Прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі паведаміў, што згаданыя дадзеныя ўжо зніклі з парталу.

У апублікаваных матэрыялах пералічваліся прозьвішчы ўдзельнікаў праектаў і іх мэты: “падрыхтоўка апазіцыйных сілаў і грамадзян да шырокай грамадскай кампаніі перад выбарамі”, “стварэнне цэнтраў націску на ўладу”, “павелічэнне прыязнага стаўлення да Польшчы” і гэтак далей.

 

Пытанне з сувязі з гэтай навіной толькі адно: гэта выпадковасць ці гэта меэтанакіраваны подку адказных супрацоўнікаў замежных ведамстваў беларускім бокам. Для выпадковасці занадта шмат падобных прэцэдэнтаў адбываецца апошнім часам. 

 

Нагадаем, што нядаўна газета “Rzeczpospolita” абнародвала факты, згодна якім беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі, ў чэрвені 2011 года пабываў у пасольстве Польшчы ў Мінску і папрасіў не перадаваць беларускім уладам інфармацыю аб яго банкаўскіх рахунках. Па інфармацыі “Rzeczpospolita”, Бяляцкі паведаміў польскім дыпламатам, што ў матэрыялах справы яго адвакат выявіў копію звароту аб юрыдычнай дапамозе, накіраванага ў Польшчу.


У адказ на просьбу не прадастаўляць інфармацыя аб рахунках праваабаронца атрымаў запэўніванні польскіх дыпламатаў, што аб гэтым будзе паведамлена міністру замежных справаў Радаславу Сікорскаму. Пры гэтым у МЗС Польшчы заявілі, што падобная інфармацыя да Сікорскага не трапляла.  Факт сустрэчы пацвярджаюць жонка Бяляцкага Наталля Пінчук і яго калега па праваабарончай дзейнасці Валянцін Стэфановіч. Аднак неяк так адбылося, што, па словах прэс-сакратара польскай Генпракуратуры Матэвуша Мартынюка, ні міністр Сікорскі, ні яго ведамства не перадавала генпракурору Анджэю Серэмету ніякіх папярэджанняў аб выпадку Алеся Бяляцкага. Прадстаўнік Генпракуратуры дадаў, што паміж Сікорскім і Серэметам адбылася размова ўжо пасля адпраўкі выпіскі па рахунку Бяляцкага.

 

Яшчэ адзін праклад. Наўпрост па пошце некаторыя актывісты дэмакратычнага руху атрымалі фінансавыя дакументы ад польскага МЗС. Потым польскае знешнепалітычнае ведамства апраўдвалася. “Невялікая сума (менш за 600 злотых) выплачаная беларускім незалежным актывістам за ўдзел у канферэнцыі грамадзянскай супольнасці ў межах саміта Усходняга партнёрства ў верасні 2011 года. Гэтыя сутачныя атрымалі толькі некалькі чалавек. Выплата такой дапамогі для ўдзельнікаў канферэнцыі, у тым ліку і з Беларусі, гэта пастаянная практыка”, ― такое тлумачэнне было размешчанана сайце МЗС Польшчы.

 

Напэўна, яны ўжо забыліся пра тыя часы, як самі атрымоўвалі дапамогу на барацьбу з прасавецкім рэжымам, і якія мелі праблемы, калі пра гэтыя кантакты даведваліся службы бяспекі.

Поделиться ссылкой: