Пра рашэнне аб прысуджэнні сёлетняй прэміі генеральны сакратар Германскага ПЭН-цэнтра Герберт Візнер абвясціў падчас “круглага стала” “Творцы супраць дыктатуры ў Беларусі”, што адбыўся ў межах традыцыйнай Франкфурцкай кніжнай выставы-кірмашу.

Лаўрэатамі прэміі імя Германа Кестэна ў розныя гады былі будучыя нобелеўскія лаўрэаты Гюнтэр Грас, Гаральд Пінтэр, генеральны сакратар Рускага ПЭН-цэнтра Аляксандр Ткачэнка, вядомы расійскі журналіст Ганна Паліткоўская. 

 

Цырымонія афіцыйнага ўручэння прэміі Ірыне Халіп запланавана на лістапад гэтага года. Калі Ірына Халіп, у дачыненні да якой дзейнічае вядомы прысуд аб абмежаваным пазбаўленні волі, не атрымае дазволу прыехаць у Германію, прэмія будзе ўручана завочна.

Поделиться ссылкой: