Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы грамадзянскай кампаніі “Дэпутатаў — да адказу!” Вольга Бурневіч.

Паводле яе слоў, рамонт паркоўкі выкананы “халтурным” спосабам. “Замест паўнацэннай укладкі асфальту ці тоўстага слою каменю, ямы і калдобіны засыпалі тонкім слоем зямлі ўперамешку з каменем. Пры гэтым такі цуда-пясок падсыпалі толькі ў пачатку паркоўкі, астатняя частка ўчастка засталася наогул некранутай. У выніку расколіны, ямы і калдобіны так і засталіся. Таксама яшчэ больш актуальным стала пытанне ўтварэння лужын і бруду падчас дажджоў”, — расказала Бурневіч.

Акрамя таго яна паведаміла, што актывіст грамадзянскай кампаніі “Дэпутатаў — да адказу!” Сяргей Клюеў такое выкананне рамонту лічыць нездавальняючым і збіраецца прадоўжыць перапіску з камунальнікамі, а таксама звярнуцца па дапамогу да свайго дэпутата Генадзя Барушкі.

У маі гэтага года актывіст кампаніі “Дэпутатаў — да адказу!” па Уруцкай акрузе № 51 Сяргей Клюеў сабраў больш як 100 подпісаў сярод мясцовых жыхароў пад калектыўнай скаргай на аварыйны стан аўтапаркоўкі каля “Рублёўскага”. “Чатыры месяцы мясцовая ўлада адпісвалася абяцаннямі вырашыць пытанне, але да справы так і не даходзіла. Момант ісціны настаў толькі ў пачатку кастрычніка — “Рамаўтадар” паведаміў Клюеву пра паспяхова выкананую працу, якая, як стала вядома, абмежавалася сціплым касметычным “рамонтам” праблемнай тэрыторыі”, — сказала Бурневіч.

Жыхары Уручча абураныя якасцю рамонту паркоўкі, праведзенага "Рамаўтадарам"

Жыхары Уручча абураныя якасцю рамонту паркоўкі, праведзенага "Рамаўтадарам"

Поделиться ссылкой: