Здарэнне адбылося ў Бярозаўскім раёне.
78-гадовы мужчына прыйшоў у сельсавет і абліў старшыню бензінам, але падпаліць не паспеў. Запалкі з яго рук мужчына выхапіў і выклікаў міліцыю.

Як паведамляе БелаПАН, дзядуля звяртаўся ў сельсавет з просьбай прадаставіць яму надомнае абслугоўванне сацыяльных службаў, але пасля праверкі яму было адмоўлена. Атрымаўшы афіцыйную адмову, пенсіянер і вырашыў ўчыніць самасуд. Распачатая крымінальная справа.

Поделиться ссылкой: