Нагадаем: 6 кастрычніка кіроўца Audi A4 спрабаваў абагнаць некалькі аўтамабіляў з правага богу. Калі яму гэта не ўдалося, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў небяспечны абгон, у выніку якога кіроўца Ford Sierra вымушаны быў хутка затармазіць.  На перакрыжаванні вуліц Някрасава і Бяды з Ford Sierra выйшлі двое мужчын, адчынілі дзверы Audi A4 і пачалі рукамі і нагамі збіваць кіроўцу. Гэты канфлікт быў зняты на відэа з аўтамабіля, які спыніўся на адлеглаці некалькі метраў ад месца здарэння. Кіроўца аўтамабіля  Audi A4 вымушаны быў збегчы. Сведка ў інтэрнэце напісаў, што ў кіроўцы быў газавы балончык, а мужчына, які яго збіваў трымаў у руках малаток.

Відэа выклікала дыскусію сярод наведвальнікаў форуму. Нарэшце, праваахоўныя органы зрэагавалі на сітуацыю. Кіроўцу Audi A4 могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за абгон, які стварыў аварыйную абстаноўку. Яму прызначылі пакаранне штрафам і пазбаўленне правоў на паўтара года. Нападнікам з аўтамабіля Ford, якімі аказаліся бацька і сын, за хуліганскія дзеянні пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, альбо арышт да 15 сутак.  Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінска, які з’яўляеца аўтарам праекта “Перахват”, Аляксандр Ластоўскі.

Поделиться ссылкой: