Абставіны смерці і асоба загінуўшага высвятляюцца.

Прэс-сакратар МНС Віталь Страмкоўскі паведаміў “Народнай Волі”, што будынак даўно не выкарыстоўваўся і стаў месцам збору асацыяльных элементаў. На месцы здарэння знойдзены бутэлькі з-пад алкагольных напояў. На імправізаваным стале была знойдзена бутэлька гарэлкі і няхітрая закуска.

“Званок у МНС паступіў у 8.47. Людзі ўбачылі, што з даху ідзе дым і патэлефанавалі. Калі б было яснае надвор’е і будынак бы не быў закінуты, то людзі зрэагавалі б значна раней. Калі ж на месца прыбылі пажарныя, то агонь быў унутры памяшкання і пад дахам ужо выгаралі балкі перакрыцця. Хутчэй за ўсё загарэлася смецце. Цяпер на месцы здарэння працуе следчая група. Папярэдне можна сказаць, што няма відавочных прыкмет таго, што нехта спрабаваў падпаліць труп. Хутчэй за ўсё мужчына загінуў у часе пажара”, — сказаў Віталь Страмкоўскі.

Прэс-сакратар МНС дадаў, што на тэрыторыі Цэнтральнага раёна шмат такіх аб’ектаў. Менавіта тая абставіна, што яны не маюць пільнага нагляду, з’яўляецца асноўнай прычынай пажараў. У закінутых будынках збіраюцца асацыяльныя элементы, распіваюць алкагольныя напоі, часам падпальваюць смецце, каб сагрэцца і ў выніку ствараюць пажары. 

У былым будынку ваенкамата знойзены труп мужчыны (фота)

Фото МЧС

Поделиться ссылкой: