“У Івацэвічах пражывае каля 24 000 чалавек. Бальніцу ім пабудавалі прыгожую, з сучасным абсталяваннем. Там будуць лячыцца не толькі жыхары Івацэвіч, але і усяго раёна, а гэта каля 40 000 чалавек. Паглядзелі спіртавы завод, а таксама нядаўна пабудаванае па нямецкай тэхналогіі мэблевае прадпрыемства. Потым мы ў Баранавічах наведалі птушкафабрыку”, — сказаў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Наконт мэты паездкі Станіслаў Багданкевіч патлумачыў: “Гэта было азнаямленне з эканамічным становішчам краіны. Нам прадэманстравалі маякі і мы пераканаліся, што яны сапраўды ёсць. Ёсць нейкі рух. Нават бюракратыя і таталітарызм не могуць спыніць развіццё краіны. Наш народ таленавіты і ўсё пераадолее. Іншая справа, што мы адсталі па многіх пазіцыяхі ў макраэканоміцыі ў развіцці грамадзянскай супольнасці ад усіх сваіх суседзяў. Асабліва гэта бачна на прыкладзе Літвы і Польшчы”.

Мы маглі паміж сабой абмяняцца сваімі думкамі і ў большасці нашы меркаванні супадалі.

Поделиться ссылкой: