У BISS “Народнай Волі” пведамілі: “У апошнія гады працэс еўразійскай інтэграцыі, у першую чаргу з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі, развіваецца вельмі інтэнсіўна, –

“ На працягу двух дзесяцігоддзяў мелі месца больш-менш удалыя спробы інтэграцыі. Стварэнне Мытнага саюза і актыўны працэс фарміравання адзінай эканамічнай прасторы паказваюць, што еўразійская інтэграцыя становіцца рэальнасцю. Дадзены факт нельга ігнараваць. Больш за тое, ён патрабуе глыбокага аналізу з боку экспертнай супольнасці. Такі аналіз можа стаць падставай для выпрацоўкі прапаноў па вызначэнні шляхоў далейшага развіцця гэтага працэсу, у тым ліку для забеспячэння выкарыстання лепшых сусветных практык.

Аналітыкі BISS маюць намер не толькі аналізаваць працэс еўразійскай інтэграцыі, але і  выпрацоўваць рэкамендацыі і прапановы, каб яго ўдасканаліць.

Першая праца ў рамках новага накірунку прысвечана аналізу інстытуцыйнай структуры еўразійскай інтэграцыі. «Хуткія тэмпы інтэграцыйных працэсаў з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі суправаджаюцца істотнымі зменамі прававога і інстытуцыйнага характару. Такая сітуацыя стварае складанасці ў разуменні інстытуцыйнай структуры інтэграцыі на цяперашнім этапе, — паведамілі нашаму карэспандэнту ў BISS. — Таму для пачатку мы намагаліся  растлумачыць і скласці суцэльную карціну інстытуцыйнай структуры еўразійскай інтэграцыі. Гэта дапаможа арыентавацца ў структурах еўразійскай інтэграцыі шырокаму колу беларусаў».

У фокусе разгляду першай працы  найбольш глыбокія інтэграцыйныя структуры з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі –  мытны саюз і адзіная эканамічная прастора. Паколькі гэтыя структуры непасрэдна звязаныя з Еўразійскай эканамічнай супольнасцю, у тым ліку інстытуцыйна, гэтая арганізацыя таксама будзе прадметам разгляду беларускіх аналітыкаў.

Поделиться ссылкой: