Ён сказаў, што рабочую групу па адмене смяротнага пакарання не скасавалі і яна працуе. “Мы былі блізкія да вырашэння гэтага пытання, але канчатковаму рашэнню перашкодзіў тэракт, вы пра гэта ведаеце”, — паведаміў Андрэйчанка журналістам дзяржаўных выданняў.

Спікер падкрэсліў, што ў пытанні адмены смяротнага пакарання трэба ўлічыць меркаванне ўсіх слаёў беларускга грамадства.

Нагадаем: у 1996 годзе пытанне аб адмене смяротнага пакарння ўжо выносілася на абмеркаванне грамадства і на Рэферэндуме большасць выказаліся за выкананне смяротных прысудаў.

Поделиться ссылкой: