У Дзень маці прынята віншаваць жанчын, якія ўжо маюць дзяцей, а таксама цяжарных — тых, хто рыхтуецца стаць мамай. Гэтым свята адрозніваецца ад Жаночага дня 8 сакавіка, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы прыўкраснай паловы чалавецтва.

У розных краінах Дзень маці адзначаюць у розны час. Напрыклад, у ЗША гэта другая нядзеля мая. Гэты ж дзень з’яўляецца святочным для маці з Фінляндыі, Даніі, Эстоніі, Нямеччыны, Турцыі, Бельгіі ды шэрагу іншых краін.

Поделиться ссылкой: