У часе сваёй прамовы цяперашні кіраўнік праваслаўнай царквы заявіў: “Беларусь, Расія, Украіна — тры братнія народы, звязаныя адзіным лёсам, адзіным мінулым і, упэўнены, яны маюць адзіную будучыню”.

Як адзначыў патрыярх Кірыл, яго папярэднік Аляксій II стаў патрыярхам «ў нялёгкі час». 

«Гэта быў час распаду адзінай дзяржавы. Цэнтрабежныя сілы былі настолькі вялікія, што маглі разбурыць не толькі адзінства народаў, але і адзінства царквы. Аднак і нашы народы, і нашы царквы захавалі адзінства, і ў гэтым вялікая роля Алексія II», — падкрэсліў кіраўнік РПЦ.

Самалёт з кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск-2 на некалькі гадзін пазней запланаванага з-задрэннага надвор’я. Як растлумачылі БелаПАН ў дзяжурнай службе аэрапорта, з-за шчыльнага туману ў аэрапорце не змаглі прызямліцца два самалёты — з Масквы і з Астаны. Цяпер аэрапорт працуе ў нармальным рэжыме.

Як планавалася, ён павінен быў узяць удзел у літургіі з нагоды 400-годдзя яўлення абраза Крупецкай Божай Маці. Менавіта гэтай падзеі і прысвячаўся візіт, паведамляе Радыё «Свабода».

Поделиться ссылкой: