Тэму выбараў закрануў у лісце, які атрымала Марына Адамовіч, Мікалай Статкевіч.

 
Былы кандыдат на прэзыдэнта і раней выступаў за удзел у выбарах актывістаў апазіцыі. На думку Мікалая Статкевіча выбары варта было выкарыстоўваць як пляцоўку для агітацыі, як падставу выявіць сутнасць ўлады і нарэшце, як магчымасць перамагаць прадстаўнікоў уладаў. Вось як Мікалай Статкевіч адгукнуўся на заўвагу жонкі пра тое, што пасля выбараў апазыцыянеры застаюцца разрозненымі.

«Спытай іх спакойна, якім быў іх план і якім чынам іх стратэгія палепшыла ў дужках сітуацыю ў краіне, дык у адказ пачуеш толькі набор лозунгаў ды не звязаных з рэальнасцю фантазій. Людзі, якія апынуліся у знешняй і ўнутранай эміграцыі, імкнуцца апраўдаць свой сыход ад рэальнай барацьбы. Але чамусьці вельмі часта робяць гэта, ганьбячы тых, хто застаўся і спрабуе хоць нешта рабіць».

І ўсё ж Мікалай Статкевіч працягвае лічыць, што беларускай апазіцыі трэба аб’яднацца і дзейнічаць больш рашуча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зняволення. Зараз Статкевіч адбывае пакаранне ў крытай Магілёўскай турме. У апошнім лісце палітвязень напісаў, што больш не бачыць сонца нават падчас прагулак ў турэмным дворыку.

Поделиться ссылкой: