Сам Станіслаў Халадовіч, былы кіраўнік ІЧУ, звяртаўся з тэлеграмай да начальніка  калоніі № 20 Мозыра, дзе адбывае пакаранне Дзмітрый Дашкевіч.

 Станіслава Халадовіча ўзрушыла прававое бязмежжа з боку кіраўніцтва і супрацоўнікаў калоніі ў адносінах да палітвязня. “Такія адносіны да Дашкевіча – гэта звычайны крымінал, інакш назваць нельга, — адзначыў былы капітан Івацэвіцкага РАУС Халадовіч у размове з праваабаронцамі. — Якая гэта можа быць папраўчая калонія, калі маральна і фізічна знішчаюць зняволенага, тым больш калі ён насамрэч не здзейсніў крымінальнага злачынства”.

Нагадаем, што  Халадовіч папрасіў кіраўніка калоніі перагледзець адносіны да Дашкевіча і папярэдзіў, што пры змене ўлады кожны будзе адказваць персанальна за свае злачынствы”.

Тым часам нявеста палітвязня Наста Палажанка адправіла ў Мазырскую калонію пасылку для Дзмітрыя.

“Ненавіджу адпраўляць у турму бандэролі, — напісала Наста ў сваім Фейсбуку. –. Гэтыя ганебныя 2 кг максімум прымушаюць трэсціся рукі і слязіцца вочы, калі ты ўкладваеш па маленечкаму кавалачку хатнія пачастункі з просьбаю да вагоў, каб улез яшчэ хацябы адзін кавалачак.. Паштальёнка спачувальна глядзіць і толькі шэптам: “ну.. можна яшчэ, здаецца яшчэ трошку, ну,.мабыць гэты маленькі… А, не, усё, досыць, больш не вазьму”. І я гляджу на ўсё тое, што не змесцілася ў свіах руках і разумею, што калі бы Бог не даваў сілаў паводле Ягонай Ласкі, я бы ўжо даўно… Карацей, было б горай”.

Нагадаем, што сёння ў Мінск прыязджае патрыях Рускай праваслаўнай царквы Кірыл. Родныя палітычных зняволеных і да яго звярталіся за падтрымкай і дапамогай. Патрыярх будзе сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам. І, можа, сапраўды, з Божай дапамогай…

 

Поделиться ссылкой: