Лаўрэата прэміі міра вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генеральным сакратаром Савета Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам. Пяць чальцоў камітэту абіраюцца нарвежскім парламентам і звычайна прадстаўляюць увесь палітычны спектр.

Сёлета на Прэмію міра прэтэндуе 231 намінант — 188 асобаў і 43 арганізацыі. Апрача Бяляцкага, у ліку фаварытаў фігуруюць амерыканскі палітолаг і ідэолаг негвалтоўнага змагання з дыктатарскімі рэжымамі Джын Шарп, апазыцыйная кубінская блогерка Яані Санчэс, расійская праваабаронца Святлана Ганнушкіна і піянерка барацьбы за правы чалавека ў Афганістане Сіма Самар.

Дарэчы, сёлетні Нобель стаў меншым — 8 мільёнаў шведскіх крон замест 10 мільёнаў ранейшых (гэта 931 тысяча замест 1 мільёна 200 тысяч еўра). Прычына такога змяншэння прэміі ў эканамічным крызісе

Поделиться ссылкой: