10 кастрычніка ігумен напісаў інструкцыю, у якой блаславіў вернікаў ужываць сілу супраць тых, хто апаганьвае праваслаўныя святыні. У прыватнасці, Сергій Рыбко заявіў: “Мы не пацыфісты і не талстоўцы. Ніхто, апроч нас, не будзе абараняць нашы святыні ад бязбожнікаў”.

“У МУС Расіі занепакоеныя такога кшталту заявамі, якія ўтрымліваюць заклік да супрацьпраўнай дзейнасці”, — заявіў прадстаўнік упраўлення па барацьбе з экстрэмізмам.

Праваахоўнікі правераць не толькі апошнія выказванні ігумена Рыбко, але і іншыя аналагічныя заявы. Прадстаўнік упраўлення запэўніў, што іх пільна даследуюць і “па выніках будзе прынята працэсуальнае рашэнне”.

Раней некаторыя праваслаўныя актывісты заяўлялі пра сваю гатоўнасць ужываць сілу супраць тых, хто апаганьвае праваслаўныя святыні. Яны здзейснілі некалькі нападаў на прыхільнікаў панк-групы Pussy Riot. Сярод іх былі нацыяналіст Аляксандр Босых, Сяргей Якімаў, Дзмітрый Энтэа і Аляксандр Арлоў. Усе факты нападаў былі знятыя на відэа, але да адказнасці прыцягнулі толькі Арлова. Яго пакаралі трыма месяцамі папраўчых работ і спагналі кампенсацыю памерам 15 тысяч рублёў. Супраць Дзмітрыя Энтэа (Царыонава) спачатку адмовіліся распачынаць крымінальную справу, але напачатку кастрычніка пракуратура адмяніла гэтае рашэнне і распачала праверку матэрыялаў.

Поделиться ссылкой: