Яго затрымалі сёлета 28 сакавіка. Дорна абвінавацілі ў шэрагу злачынстваў – атрыманні хабару ў асоба буйным памеры, злоўжыванні службовым становішчам, ухіленні ад выплаты падаткаў, службовым падлогу, а таксама ва ўтойванні дакументаў. 

Справу расследавала галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Па версіі следства, Юрый Дорн атрымаў больш за 13 000 долараў хабару за арэнду памяшкання, якое належыць рэлігійнай арганізацыі, ад замежніка.  Нібыта раней праваахоўныя органы атрымівалі сігналы ад сяброў аб’яднання, якія абвінавачвалі старшыню ў тым, што ён “распараджаўся грамадскай маёмасцю як уласнай”. 

Старшыня Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў Беларусі Леанід Левін заявіў, што такога ў арганізацыі здарыцца не магло, бо на яе балансе ўвогуле няма маёмасці.    

Тым часам ізраільскі рускамоўны сайт “Изрус”, які асвятляе жыццё яўрэйскай дыяспары, паведаміў, што Юрыя Дорна “здаў” беларускайміліцыі нейкі ізраільскі бізнэсмен. Сайт спаслаўся на беларускага прадпрымальніка Юлія Абрамовіча, які заявіў, што грамадзянін Ізраіля даў следчым пазначыць грашовыя купюры, якімі збіраўся заплаціць за арэнду памяшкання за год. Ён перадаў гэтыя купюры Дорну, а потым нібыта менавіта іх знайшлі падчас ператрусу. Абрамовіч прыйшоў да высновы, што ўсё гэта рабілася дзеля таго, каб падмяць пад сябе суполку і зняміць яе кіраўніцтва.

Да суду Юрый Дорн будзе знаходзіцца пад вартай. Цягам двух тыдняў стане вядома дата судовага паседжання.

Поделиться ссылкой: