У актывістаў ёсць свае прапановы для мясцовай улады. Яны звярнуліся да землякоў з просьбай абраць самых выбітных землякоў, каб потым перадаць прапановы ў створаную два гады таму пры выканкаме камісію па найменаванні і перайменаванні вуліц горада.

Пакуль назвы большасці цэнтральных вуліц у Смалявічах маюць адметны савецкі «налёт»: Савецкая, Камуністычная, Ленінская, 50 і 60 год Кастрычніка. Нямала шыльдачак з імёнамі славутых асоб, якія ніякага дачынення да горада не маюць: Гогаль ці Талстой тут не тое, што ніколі не жылі, нават не праязджалі! Гісторыя ж саміх Смалявіч на вуліцах амаль не адлюстраваная. Праблема становіцца яшчэ больш актуальнай, калі ўлічыць, што ў Смалявічах рэалізуецца ўрадвая праграма будаўніцтва шматкватэрнага жыллёвага комплекса на 10 тысяч чалавек.

Актывісты грамадскай ініцыятывы, сярод якіх ёсць і настаўнікі, і гісторыкі, і краязнаўцы, і проста зацікаўленыя людзі, распачалі доўгатэрміновую інфармацыйную кампанію «Імёны Смалявіччыны». Яны склалі падрабязны спіс найбольш выбітных землякоў: Гаўрыіл Ціхаў, Канстанцін Ельскі, Канстанцін Астрожскі, Аляксандр Ляўданскі, Эдуард Пякарскі, Васіль Купрэвіч — і прапанавалі землякам выбраць пяць кандыдатур і назваць сваю.

« Мы жадаем, каб вуліцы нашага горада ўвасаблялі гісторыі людзей, якія тут нарадзіліся і/ці жылі, тым самым прываблівалі турыстаў са ўсяго свету! » — патлумачылі сутнасць акцыі актывісты. На іх думку, ініцыятыва прыцягне ўвагу жыхароў да мясцовай гісторыі і дазволіць унесці свае прапановы па перайменаванні старых і найменаванні новых вуліц горада. Каля васьмі соцен чалавек ужо выказалі сваю пазіцыю на партале «За новыя Смалявічы», прагаласаваўшы за тое імя, якое яны лічаць найбольш важным для « ўпісання» ў гістарычную спадчыну мясцовых вуліц.

— Мы сабралі інфармацыю і склалі спіс з 17 магчымых назваў новых вуліц — вось і гатовыя прапановы, якімі мы жадаем падзяліцца з мясцовай уладай, — распавядае каардынатар ініцыятывы

Як будуць называцца вуліцы першага горада-спадарожніка?

Яўген Пугач. — Хацелася б, каб іх разгледзела адмысловая камісія. Варта было б правесці грамадскія слуханні, з жыхарамі і дэпутатамі абмеркаваць назвы новых вуліц…

Яшчэ ў 2010 годзе Яўген напісаў ліст на імя старшыні камісіі па найменаванні і перайменаванні вуліц з прапановай супрацы. Актывісты грамадскай ініцыятывы « За Новыя Смалявічы» былі ўжо тады гатовыя дапамагаць шукаць інфармацыю пра славутых землякоў, інфармаваць насельніцтва.

— Адказу дасюль няма. Крыўдна, што пра землякоў, якія вядомыя на ўвесь свет, мясцовыя чыноўнікі ўзгадваюць толькі раз у год, на свята « Дзень горада», — адзначае Яўген. — На гарадскім партале ( Smaliavichy . by ) мы ў весь час — а гэта амаль сем гадоў дзейнасці — збіраем усю магчымую інфармацыю пра нашых славутых землякоў: гістарычныя звесткі, фота- і відэаматэрыялы. Падсумоўваем. Гэтая кампанія — частка дзеянняў па « абуджэнні» цікаўнасці жыхароў не толькі да мінулага, але і да будучыні Смалявічаў. Па маіх назіраннях, з большага ў цяперашніх умовах моладзь жадае як мага хутчэй з’ехаць са Смалявічаў. Трэба хаця б паспрабаваць зацікавіць іх застацца тут, у месцы, дзе моладзь, апроч бацькоў, нічога не трымае…

Ацэнка « Заўтра тваёй краіны »

Ці можна спадзявацца, што мясцовая ўлада не пакіне без увагі вынікі інфармацыйнай кампаніі « Імёны Смалявіччыны»?

— Такія ініцыятывы важныя і на мясцовым узроўні, і на рэспубліканскім, — лічыць дэпутат Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў

Як будуць называцца вуліцы першага горада-спадарожніка?

Ягор Лебядок.Любая мясцовая ўлада, калі яна працуе ў інтарэсах жыхароў, сама зацікаўленая ў захаванні гісторыі свайго рэгіёна, у тым ліку ў прывядзенні тапанімікі мясцовасці да гістарычнай праўды. Пакуль у нас у горадзе вельмі шмат назваў вуліц, якія не маюць гістарычнага абгрунтавання. Ужо зараз, не чакаючы будаўніцтва горада-спадарожніка, трэба мяняць іх на іншыя. Чаму б, насамрэч, не падтрымаць гэтую ідэю наймення ў гонар знакамітых людзей, што ў нас жылі і працавалі? А сабліва прыемна, што пра будучыню горада задумваюцца маладыя людзі.

Поделиться ссылкой: