Лідар аргкамітэта МХД Марына Хоміч, памятаючы досвед аргкамітэта ў справе рэгістрацыі БХД, скептычна ставіцца да станоўчага вырашэння рэгістрацыі моладзёжнага крыла БХД, але заяўляе, што з’езд запланаваны на 3 лістапада.

Суполка МХД сярод іншых мэтаў сваёй арганізацыі ставіць дэідэалагізацыю дзяржавы і усіх дзяржаўных інстытутаў (арміі, органаў правапарадку і бяспекі, сістэмы адукацыі і г.д.), а таксама стварэнне гуманнага вольнага грамадзтва на трывалым падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў і дэмакратыі.

Поделиться ссылкой: