Нагадаем, што Ігар Шардыка даволі працяглы тэрмін быў галоўным ідэолагам горада. У жніўні стала вядома пра ягоную адстаўку. У прыёмнай гарвыканкаму паведамілі, што такі чыноўнік у іх не працуе, верагодна працаваў раней. Расказаць пра ягоны далейшы лёс у прыёмнай таксама адмовіліся. Усе звесткі пра яго зніклі са старонак афіцыйнага сайту гарвыканкама.

Трэба адзначыць, што Ігар Шардыка і раней працаваў у МДУ імя А.Куляшова. Студэнты адзываліся аб ім толькі станоўча.

Версіі звальнення Шардыкі агучыла інтэрнет-выданне “Наш Магілеў”.

Па адной, праца ў гарвыканкаме чыноўніку не вельмі падабалася, тым болей, што ён адказваў за ідэалогію. Будучы чалавекам адукаваным Ігар Шардыка ведаў да чаго можа прывесці татальная ідэалагізацыя грамадства і верагодна не падзяляў гэтую ідэю.

Па другой версіі, якая абмяркоўваецца ў Магілёве, чыноўніка паймалі супрацоўнікі ДАІ за рулём аўто, калі той знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Узнік скандал, які выйшаў за межы і стаў вядомы шырокаму кругу асоб, што і прывяла да адстаўкі Ігара Шардыкі.

Поделиться ссылкой: