Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валер Семерыкоў.

«Гэта будзе рашэнне Рады калектыўнай бяспекі, а больш, я б сказаў, гэта рашэнне будзе залежаць ад таго становішча, якое будзе ў Афганістане», — сказаў Семерыкоў на прэс- канферэнцыі ў Алма-Аце, паведамляе агенцтва РИА-Новости.

 Паводле яго, гэта зяўляецца адным з галоўных кірункаў дзейнасці Арганізацыі ў цяперашні час.

 «Магчымасць, пра якую казаў намеснік генеральнага сакратара АДКБ, зусім ня выключаная, — пракамэнтаваў Свабодзе гэтую заяву расійскі палітоляг Кірыл Коктыш. — Фактычна ЗША саступаюць месца талібам. Рэжым  Хаміда Карзая доўга не пратрымаецца. Ужо зараз Афганістан — самы буйны ў свеце вытворца апіятаў і не кантраляваць яго — гэта сабе даражэй. І АДКБ будзе вымушаная нешта рабіць: альбо ўзмацніць кантроль межаў, альбо кантроль самога Афганістану. Аднак апошняе будзе гібельным крокам, кшталту таго, што ў свой час зрабіў СССР.

Што тычыцца ўдзелу ў падобнай аперацыі беларускіх войскаў, то пры Лукашэнку беларускія войскі наўрад ці будуць удзельнічаць у нейкіх баявых апэрацыях. Але знайсці формулу, пры якой беларускія вайскоўцы будуць удзельнічаць у лагістыцы, у агульным суправаджэнні аперацыі — за гэтым, як той казаў, не заржавее. І Мінск будзе зацікаўлены зафіксаваць свой удзел у такой аперацыі, без рызыкі ці з мінімальнай рызыкай.»

Поделиться ссылкой: